Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі — Данілаў

Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў упэўнены, што новыя заявы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб ядзернай зброі ў Беларусі набліжае дэстабілізацыю краіны.

26.03.2023 / 11:11

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Заява Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны — максімальна павышае ўзровень негатыўнага ўспрымання і грамадскага адрыньвання ў беларускага грамадства Расіі і Пуціна. Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі», — напісаў Данілаў у Twitter.

Учора стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія б паказвалі на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю.

Nashaniva.com