Сёння затрымлівалі Ніну Багінскую

З крыніц «Нашай Нівы» стала вядома, што сёння затрымлівалі Ніну Багінскую. Сілавікі прыйшлі за ёй дадому ў 12.30. Без усялякіх тлумачэнняў жанчыну прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна Мінску. Толькі бліжэй да 9 вечара яе адпусцілі з пастарунку.

25.03.2023 / 21:56

Не выключана, што менавіта такім чынам міліцыянты вырашылі не даць магчымасці «нязломнай Ніне» выйсці на цэнтральную плошчу сталіцы з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Яна так рабіла ва ўсе часы, нягледзячы на іх суровасць.

Ніна Багінская пачувае сябе кепска. Яна мае шэраг сур'ёзных хваробаў. Нягледзячы на гэта, жанчыну сталага веку пратрымалі ў міліцыі да позняга вечара.

Nashaniva.com