Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпендыю для беларусаў

У пятніцу Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага пераходнага кабінэта наведала Бостан, дзе сярод іншага была прынятая і ў Гарвардскім універсітэце — адной з найпрэстыжнейшых навучальных устаноў свету.

25.03.2023 / 19:13

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з бостанскімі беларусамі

Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала стварыць беларускую праграму, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпендый магла мець назву імя Алеся Бяляцкага.

Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што План Маршала, дзякуючы якому адбудоўвалася Еўропа пасля Другой сусветнай вайны, быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. «І зараз новы План Маршала неабходны для Беларусі», — заявіла Ціханоўская.

Таксама падчас візіту ў Бостан уздымалася пытанне супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным мэдыям і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Чытайце таксама:

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Ціханоўская: Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі

Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць

Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?

Nashaniva.com