Ігар і Дар’я Лосікі, Кацярына Андрэева, Эдуард Лобаў. Каго Рада БНР узнагародзіла медалём ордэна «Пагоні»

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне медалём ордэна «Пагоні» шэрагу беларусаў. «Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны», — заявіла Івонка Сурвіла.

25.03.2023 / 08:59

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанні Медалём Ордэна «Пагоні» 11 цяперашніх і былых палітычных вязняў, 5 беларускіх байцоў, якія загінулі на вайне ва Украіне, а таксама айцішніка Андрэя Зэльцара, які загінуў у 2021 годзе пры перастрэлцы ў сваёй кватэры, куды ўварваліся сілавікі.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні наступных асобаў.

Палітычныя вязні:

Пасмяротна ўзнагароджаныя: загінулыя ва Украіне:

Узнагароджаны таксама праграміст Андрэй Зельцар, які загінуў у перастрэлцы ў сваёй кватэры 30 верасня 2021 года.

«Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны. Перадусім гэта героі, якія ахвяравалі сваім жыццём у збройнай барацьбе супраць ворагаў свабоды і незалежнасці Беларусі. Іхныя імёны ўвойдуць у гісторыю нашага народа, і ўсе мы павінны працягнуць іхную барацьбу.

Таксама гэтым разам Рада БНР адзначае і некалькі нашых суродзічаў, хто паказаў і працягвае паказваць сваю непахіснасць перад чужынскім дыктатарскім рэжымам, сваю чалавечую і грамадзянскую годнасьць у турме. Амаль усе гэтыя людзі дагэтуль незаконна ўтрымліваюцца ў палоне за сваю актыўную грамадскую або журналісцкую дзейнасць. Мы як найхутчэй чакаем іх на свабодзе і патрабуем неадкладнага вызваленьня іх і ўсіх беларускіх палітычных вязняў, каго налічваецца больш як паўтары тысячы».

Медаль ордэна «Пагоні» быў заснаваны ў 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, ваенных, культурніцкіх і іншых заслугаў перад Беларуссю. Першае ўзнагароджанне адбылося ў лістападзе 2022 года. Тады мэдаль атрымалі беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Украіне, а таксама пратэстоўцы, якія загінулі ў Беларусі падчас падзеяў 2020-2021 гг.

Nashaniva.com