Пашырылі спіс льготнікаў, якія могуць ездзіць задарма мінскім грамадскім транспартам

Дэпутаты Мінскага гарсавета пашырылі пералік навучэнцаў, якія могуць бясплатна ездзіць сталічным грамадскім транспартам, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

24.03.2023 / 22:46

Права на бясплатны праезд грамадскім транспартам Мінска атрымаюць навучэнцы першых і другіх курсаў дзённай формы навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Раней ездзіць бясплатна маглі толькі тыя навучэнцы, якія жылі і вучыліся ў Мінску. Новае ж правіла распаўсюджваецца і на тых, хто жыве або зарэгістраваны ў Мінску, аднак вучыцца ў навучальных установах Мінскага раёна: такіх набіраецца каля сотні. Цяпер яны таксама змогуць бясплатна ездзіць на вучобу.

Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Мінскае метро акупляецца толькі на 46% — Мінтранс

Каля плошчы Бангалор у Мінску хутка пачнуць будаваць метро

Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі

Nashaniva.com