Генпракуратура будзе вырашаць, каму са спартоўцаў з «чорнага спісу» дазволіць выступаць

Паседжанне камісіі па допуску спартоўцаў з «чорнага спісу» Мінспорту пройдзе да канца сакавіка ў Генпракуратуры. Верагодней за ўсё, яно адбудзецца 28 сакавіка, паведамляе «Трыбуна».

24.03.2023 / 13:09

Фота: «Трыбуна»

У мінулым снежні «Трыбуна» пісала аб стварэнні «чорнага спісу» спартоўцаў як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што Мінспорту робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

Чытайце таксама:

«Нелаяльных» футбалістаў адхіляюць ад гульняў

Баскетбалістка Алена Леўчанка пераехала з Грэцыі і расказала пра новую працу

У барысаўскім БАТЭ правялі ідэалагічную чыстку — «Трыбуна»

Nashaniva.com