На мінскім заводзе супрацоўнікаў звольнілі за адмову ўступіць у прафсаюз

«Не капрыз, а загад».

23.03.2023 / 15:41

Мінскі завод «Тэрмапласт». Фота: oaotermoplast.by

На мінскім заводзе «Тэрмапласт» двух новых супрацоўнікаў звольнілі з працы ў першы ж дзень за адмову ўступіць у афіцыйны прафсаюз. 

Спачатку намеснік дырэктара па ідэалогіі прапанавала дабраахвотна запісацца ў прафсаюз. Калі ж пачула іх аргументы, што тыя ўжо з’яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП, кіраўнікі якога знаходзяцца за кратамі, то паведаміла, што працаваць з такой пазіцыяй на прадпрыемстве нельга, хоць заводу і бракуе спецыялістаў-наладчыкаў. 

У прыватнай размове ідэолаг тлумачыла супрацоўнікам, што прафсаюз — гэта не яе капрыз, а загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Чытайце таксама:

На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ

Як разбураны завадскі корпус у цэнтры Мінска перарабілі ў офіс для IT-кампаніі

У «Гроднаэнерга» спусцілі свежы спіс на звальненне, а ў некаторых дзяржарганізацыях збіраюць звесткі пра карты паляка і ВНЖ у супрацоўнікаў

Nashaniva.com