«У лепшым выпадку ён проста ідыёт». Белы дом — пра пілота РФ, які ўрэзаўся ў беспілотнік і якога ўзнагародзіў Шайгу

Каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі пракаментаваў узнагароджанне ў Расіі пілота, чый самалёт сутыкнуўся з амерыканскім беспілотнікам над Чорным морам.

23.03.2023 / 13:57

 Скрын відэа

«Я не ведаю ніводнай іншай арміі ў свеце, якой-небудзь іншай авіяцыі, якая б узнагароджвала пілота за тое, што ён урэзаўся ў беспілотнік. Калі гэта адвага, то, відаць, у іх іншае разуменне», — адзначыў ён.

Прадстаўнік Белага дома назваў такую ​​ўзнагароду глупствам. «Мы не ведаем, спрабаваў гэты пілот збіць беспілотнік наўмысна ці не, але ён гэта зрабіў, і відэадоказы былі даволі пераканаўчымі», — сказаў Кірбі.

Ён нагадаў, што ў ЗША пілотаў не заахвочваюць урэзацца ў якія-небудзь перашкоды.

«Я не разумею, чаму яны прысудзілі ўзнагароду за адвагу лётчыку, які, у горшым выпадку, зламысна падвяргаў сябе і амерыканскую ўласнасць вялікай рызыцы, а ў лепшым — проста ідыёт», — дадаў адміністрацыі Байдэна.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу 22 сакавіка ўзнагародзіў ордэнамі Мужнасці лётчыкаў самалётаў Су-27, якія, па версіі РФ, перашкодзілі дрону MQ-9 парушыць «межы раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы», усталяванага пасля пачатку вайны.

Nashaniva.com