Прызначана дата суда над Андрэем Дзмітрыевым

Разгляд справы былога кандыдата ў прэзідэнты пачнецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 5 красавіка, паведамляе «Вясна».

23.03.2023 / 11:40

Андрэй Дзмітрыеў перад паседжаннем ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2020 года.

Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Мурашка.

Андрэя Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня 2023 году. Следчы камітэт тады паведаміў, што Дзмітрыеў нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, таму стаў падазраваным паводле «народнага, 342 артыкула Крымінальнага кодэкса. Следчыя заявілі, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі ягонай «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы».

Андрэй Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання «Гавары праўду». Цягам 2021 году ў аб'яднанні прайшлі вобшукі, пасля чаго рахункі арганізацыі заблакавалі. 12 жніўня 2021 года Дзмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі. Перад гэтым кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыеў заяўляў, што на яго адрас паступаюць шматлікія пагрозы.

Да суда Андрэя Дзмітрыева ўтрымліваюць ў СІЗА №1 Мінска.

Палітык мае траіх дзяцей.

«У беларускай палітыцы паняццямі «агент КДБ» ці «агент Масквы» моцна злоўжываюць»

Дзмітрыева абвінавацілі ў фатаграфіі з Клінтан і перасячэнні беларускай мяжы

Адваката Андрэя Дзмітрыева пазбавілі ліцэнзіі

Nashaniva.com