У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне папулярнага брэнда
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі адзенне Mango.
22.03.2023 / 15:49
Дзяржстандарт забараніў прадаваць джынсы Mango. Фота: Дзяржстандарт
У Беларусі Дзяржстандарт вынес забарону на рэалізацыю адзення папулярнага брэнда Mango. Гаворка ідзе пра некалькі мадэляў джынсаў, якія трапілі ў рэестр небяспечнай прадукцыі.
Пад забарону патрапілі два артыкулы джынсаў Mango (0489# і 3340#). Гэтыя джынсы «Скіні» і «Мом» былі выраблены на кітайскім прадпрыемстве Li Ji Guangzhou Garment Co.
Прычынай забароны стала нізкая паветрапранікальнасць джынсаў, яна склала 9-13 дэцыметраў кубічных на метр квадратны пры норме не менш за 50.
Джынсы забіраюць з абарачэння і забароняць увозіць у Беларусь.
У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда