Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф у 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб «Пагоня»

Як стала вядома «Віцебскай вясне», 3 сакавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу мясцовага прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча і прысудзіў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.

22.03.2023 / 15:41

Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Быццам ён без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў. А выявілася гэта ў тым, што ён, размясціў сваё фота ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», якое суправаджалася графічнай выявай двухкалора — сцяга Украіны і герба «Пагоня». Таксама на старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага сцяга.

Падчас судовага пасяджэння Юрый Татарыновіч віну не прызнаў.

Чытайце таксама:

Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў

У Мазыры прайшлі вобшукі і затрыманні

Nashaniva.com