Выйшаў на волю палітзняволены Раман Агнішчанка

Раман Агнішчанка быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зельцэра.

22.03.2023 / 12:01

Раман Агнішчанка. Фота: сацсеткі

28 верасня 2022 года суддзя Марыя Аліферук асудзіла Агнішчанку да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу памерам 100 б. в. (3 200 рублёў).

Як стала паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, Раман цалкам адбыў тэрмін і ў першай палове сакавіка выйшаў на волю.

Nashaniva.com