У Маладзечне сутыкнуліся тры машыны. Адну разламала на дзве часткі

Здарэнне адбылося на вуліцы Вялікі Гасцінец сёння раніцай. Паводле папярэдніх звестак, пашкоджанні атрымалі кіроўцы «Хонды» і «Фіята», паведамляе kraj.by.

21.03.2023 / 11:19

ДТЗ здарылася прыкладна каля 07:15 — 07: 20. У ім удзельнічалі тры аўтамабілі — «Хонда», «Фіят» і «Жыгулі». Адну з машын, якая фактычна развалілася на часткі, прыйдзецца эвакуяваць пры дапамозе пад'ёмнага крана. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Фіята» атрымаў пералом двух рэбраў і траўму грудной клеткі. Гэтыя траўмы характэрныя для сітуацыі, калі кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі.

У кіроўцы «Хонды» падазраюць чэрапна-мазгавую траўму і пашкоджанне хрыбетніка. «Жыгулямі» кіраваў пажылы мужчына. Дзядуля цялесных пашкоджанняў, паводле папярэдніх звестак, не атрымаў, але знаходзіўся ў стане, падобным на шок. Яго машына пацярпела менш за ўсё.

Nashaniva.com