Вайсковыя сувязісты адпрацуюць новыя спосабы арганізацыі сувязі

Міністэрства абароны 20—24 сакавіка праводзіць кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Імі кіруе начальнік сувязі Узброеных Сіл палкоўнік Вадзім Раманіў.

21.03.2023 / 10:32

Фота: Мінабароны

У ходзе кантрольных заняткаў плануецца практычнае выкананне мерапрыемстваў па нарошчванні і функцыянаванні сістэмы сувязі Узброеных Сіл у рамках планамернай падрыхтоўкі войскаў сувязі да сумеснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза — 2023».

Таксама на занятках працягнецца апрабацыя новых форм і спосабаў арганізацыі сувязі і баявога прымянення вузлоў сувязі пунктаў кіравання з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў.

З пачаткам заняткі асноўныя сілы і сродкі воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі своечасова высунуліся ў раён выканання задач, паведамляе Мінабароны.

Nashaniva.com