Памочніка Мясніковіча абвінавачваюць у тэрарызме — СМІ

Былога намміністра сувязі і памочніка Мясніковіча Дзмітрыя Шадко абвінавачваюць па артыкуле 289 КК — «Тэрарызм». Пра гэта стала вядома «Еўрарадыё». Яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы.

20.03.2023 / 10:51

Былы намеснік міністра сувязі і памочнік Мясніковіча Дзмітрый Шадко

Шадко 10 сакавіка не прыйшоў на важную нараду ў Маскве і не адказваў на тэлефанаванні. Яго кватэру ўзламалі, але слядоў чагосьці крымінальнага паліцыя там не знайшла.

Потым стала вядома, што яго затрымала ФСБ, а знаходзіцца чыноўнік у СІЗА КДБ.

Высветлілася, што затрыманне памочніка Мясніковіча звязана са справай аб дыверсіі ў Мачулішчах: ён знаёмы з беларусамі, якіх кінулі за краты па справе дыверсіі на аэрадроме.

Nashaniva.com