Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі — праваабаронцы

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчастку.

20.03.2023 / 10:36

Вядомаму блогеру Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага».

Пазней два гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы — Дар‘і Лосік.

Чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Nashaniva.com