Чатыры пасажыры маршруткі шпіталізаваныя ў выніку ДТЗ у Мінску

Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовая кіроўца аўтамабіля Volkswagen пры выездзе з дваровай тэрыторыі дома №14 па вуліцы Малініна не саступіла дарогу маршрутцы. Аварыя адбылася каля 7 гадзін ранку.

20.03.2023 / 10:18

У выніку ДТЗ чатыры пасажыры былі дастаўлены ў бальніцу для абследавання. Кіроўца Volkswagen ад шпіталізацыі адмовілася.

Nashaniva.com