Канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве адменены

Прычыны — пагрозы тэрактаў.

18.03.2023 / 09:26

Маргарыта Ляўчук

«З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся нейкі тэракт. З мэтай бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Я нічога не разумею, што там адбываецца. Зараз буду ўсё вырашаць. даведвацца. Але квіткі ўжо не прадаюцца на наш канцэрт. У Гданьску пакуль усё добра», — расказала спявачка ў Instagram.

На гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі на спявачку заведзена крымінальная справа за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Чытайце таксама:

Прыходзілі і да бацькоў Маргарыты Ляўчук

Nashaniva.com