Польшчы ўмацуе граніцу з Расіяй «Хаймарсамі»

16-я механізаваная дывізія Польшчы, размешчаная недалёка ад мяжы з Калінінградскай вобласцю, да канца года атрымае на ўзбраенне амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

17.03.2023 / 18:11

Высокамабільная артылерыйская ракетная сістэма (HIMARS), задзейнічаная падчас ваенных вучэнняў у аэрапорце Спілве ў Рызе (Латвія), 26 верасня 2022 года. Фота: Раман Каксараў / AP Photo

РСЗА былі замоўленыя яшчэ ў 2019 годзе, усяго ў Польшчу будуць пастаўленыя 500 такіх сістэм. Дывізія на мяжы з Калінінградскай вобласцю ўжо ўзмоцненая карэйскімі танкамі К2 Black Panther і самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі К9 Thunder.

Nashaniva.com