Хто быў пракурорам па справе Tut.by?

Таццяну Гракун павысілі ў разгар палітычных рэпрэсій.

17.03.2023 / 21:42

Таццяна Гракун — пракурор па справе «Тутбай». Фота: яе старонка «УКантакце»

Пракурора па справе Tut.by клічуць Таццяна Гракун. Ёй 37 гадоў, яна даўно жыве ў Мінску. Кар'еру пачынала ў пракуратуры Мінскай вобласці і даслужылася там да старшага пракурора аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў. У 2021 ці 2022 годзе, пасля пачатку масавых палітычных рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру.

Таццяна Гракун у праграме «ЧП.Беларусь» на НТБ-Беларусь. Скрыншот перадачы

У маі 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені. Таццяна Гракун таксама летась адвучылася ў магістратуры Акадэміі кіравання.

Няма публічных звестках пра тое, што яна раней разглядала палітычныя справы.

Калі маеце, што расказаць, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me.

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках

Ціханоўская: Супрацоўнікі Tut.by — гонар беларускай журналістыкі

Прабабуля і ўнучка ў адным мінскім СІЗА з розніцай у 80 гадоў. Гісторыя прабабулі Марыны Золатавай

Nashaniva.com