Латвія забараніла ўезд у краіну 35 грамадзянам Расіі. У тым ліку Shaman, Надзеі Бабкінай і Аляксандру Маршалу

Латвія забараніла ўезд 35 грамадзянам Расіі. Уезд у краіну забаронены выканаўцам Shaman, Надзеі Бабкінай, Аляксандру Маршалу і рэперу Акіму Апачаву, які напісаў песню пра ПВК «Вагнер».

17.03.2023 / 16:50

Спявак Shaman

Таксама ў чорны спіс трапілі тэлевядучыя Лера Кудраўцава, Юлія Бараноўская і Руслан Асташка, акцёры Кірыл Кузняцоў і Станіслаў Старавойтаў, журналісты Міхаіл Шахназараў і Юлія Віцязева. Уезд таксама забаранілі былому паслу ЛНР у Маскве Радзівону Мірошніку.

«Латвія самым рашучым чынам асуджае несправакаваную і неапраўданую вайну, Рразвязаную Расіяй супраць Украіны, якая працягваецца ўжо больш за год і ў якой з-за жорсткасці расійскіх узброеных сіл кожны дзень гінуць ўкраінскія мірныя жыхары і салдаты.

Nashaniva.com