Мінскі юнак пабіў рэкорд Беларусі па зборцы кубіка Рубіка ВІДЭА

Свой рэкорд 17-гадовы мінчук Платон Дранчук зафіксаваў і апублікаваў на сваім ютуб-канале, піша «Камсамольская праўда». Кубік Рубіка юны рэкардсмен змог сабраць усяго за 5,98 секунды.

16.03.2023 / 22:28

Платон стаў першым беларусам, які справіўся з галаваломкай хутчэй, чым за 6 секунд. Аднак да сусветнага рэкорда, які належыць кітайцу Юшэнгу Ду, яшчэ вельмі далёка — той умудрыўся справіцца ўсяго за 3,47 секунды.

Nashaniva.com