Затрымалі хлопца, якому закідаюць адміністраванне чата «97% Серабранка»
Відэа з ім выйшла на канале ГУБАЗіК.
16.03.2023 / 19:31
Арцём Караткевіч. Фота: яго старонка «Укантакце»
Затрыманы — 26-гадовы Арцём Караткевіч. Ён родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога на спецыяльнасці «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў». Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, жыў на вуліцы Малініна. Апошнім часам працаваў афіцыянтам.
У відэа сілавікоў ён кажа, што затрыманы «за мадэрацыю чата 97% Серабранка». Губазікаўцы пагражаюць яму крымінальнай справай.
Чытайце таксама:
У спіс «тэрарыстаў» за каментары ўнеслі хлопца, якому толькі нядаўна споўнілася 18 год