У СІЗА ўтрымліваецца падпалкоўнік Антон Чарамных. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржавы»

З пачатку лютага ў СІЗА-1 утрымліваецца намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных. 

16.03.2023 / 10:44

Па папярэдняй інфармацыі, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.

Яшчэ год таму газета «Звязда» рабіла рэпартаж з 120-й механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў мінскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.

Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных

Nashaniva.com