Больш за 20 рыбакоў у Полацку ледзь не засталіся на крызе на Дзвіне

У Полацку 22 рыбакі ледзь не засталіся на крызе на рацэ Дзвіна. На дапамогу ім прыйшлі ратавальнікі, у якіх у той момант былі раптоўныя вучэнні, паведаміляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

16.03.2023 / 09:33

Фота МНС

Інцыдэнт адбыўся днём 15 сакавіка на акваторыі Дзвіны ў райцэнтры. Крыга з рыбакамі раптам адышла ад берага. Вярнуцца на сушу ім дапамаглі работнікі МНС, якія ў гэтым вадаёме адпрацоўвалі вучэбную ўводную па выратаванні чалавека, які тоне.

Спачатку мужчынам прапанавалі самастойна сысці з лёду, аднак калі яны паспрабавалі гэта зрабіць, лёд стаў абломвацца. Пры дапамозе выратавальнай дошкі работнікі ведамства навялі пераправу, рыбакі апынуліся на беразе.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Ратавальнікі нагадваюць: пры выхадзе на лёд на чалавеку павінен быць спецыяльны камізэлька. Падчас раставання ледзянога покрыва лепш адмовіцца ад рыбалкі на лёдзе

Nashaniva.com