У Бабруйску Андрэя Сініцу арыштавалі на 15 сутак

Жыхара Бабруйска Андрэя Сініцу абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Алена Гормаш прызнала Андрэя вінаватым і арыштавала на 15 сутак.

15.03.2023 / 23:50

Андрэя затрымалі раніцай 10 сакавіка пасля ператрусу. Пяць дзён мужчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ, а суд над ім адбыўся толькі 15 сакавіка. 

Вядома, што Андрэя Сініцу неаднаразова адпраўлялі на «суткі» па палітычных матывах у 2020 і 2021 гадах.

Nashaniva.com