Першы ўзор беларускай вакцыны ад кавіду плануюць атрымаць у красавіку 

Першы доследна-прамысловы ўзор беларускай вакцыны ад COVID-19 плануюць атрымаць у красавіку, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч перад выніковай калегіяй Міністэрства аховы здароўя.

15.03.2023 / 10:07

Дзмітрый Піневіч. Фота: БелТА

«Што тычыцца айчыннай вакцыны, то мы ў красавіку павінны атрымаць першы доследна-прамысловы ўзор, які пойдзе на даклінічныя і клінічныя выпрабаванні, каб вакцына была зарэгістраваная да канца гэтага года», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Тым часам эпідэмія каранавіруса амаль скончылася.

Чытайце таксама:

Каранавірус — усё. Мінздароўя выключыла кавід са спіса хвароб, якія ўяўляюць небяспеку для насельніцтва

Nashaniva.com