У Слуцку зноў выставілі на продаж гістарычны будынак былога камерцыйнага вучылішча. За чатыры месяцы ён патаннеў у пяць разоў

Чарговы аўкцыён па продажы цэха былога кансервавага завода пройдзе 29 сакавіка. Пачатковая цана лота — 573 тысячы рублёў, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал.

14.03.2023 / 18:03

У лістападзе мінулага года за той жа лот прасілі 2,865 млн рублёў. За чатыры месяцы ён патаннеў у пяць разоў.

У лот уваходзіць 110-гадовы будынак былога камерцыйнага вучылішча, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Nashaniva.com