Прайшлі масавыя затрыманні псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў — «Белыя халаты»

У Беларусі прайшлі масавыя затрыманні псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў. Частку з іх пасля допытаў адпусцілі, частку не. Колькі чалавек застаюцца пад вартай — невядома. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Белыя халаты».

14.03.2023 / 15:28

Па абрывачных звестках ад сваіх крыніц канал рбіць выснову, што былі затрыманы не менш за 20 спецыялістаў.

Таксама «Белыя халаты» пішуць, што падчас допытаў ад спецыялістаў патрабуюць парушыць закон аб медычнай таямніцы і дакладваць аб «нядобранадзейных» пацыентах, якія прыходзілі да іх на прыём.

Nashaniva.com