Дырэктара газеты «Беларусы і рынак» пачнуць судзіць 24 сакавіка

Справа медыяменеджара Канстанціна Залатых будуць разглядаць 24 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько, паведамляе «Вясна».

13.03.2023 / 22:48

Канстанцін Залатых — медыяменеджар і дырэктар газеты «Беларусы і рынак».

Яго затрымалі 18 мая мінулага года пасля ператрусу дома і ў рэдакцыі выдання і абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт.130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Nashaniva.com