На трасе М1 перавярнуўся аўтобус з расіянамі

На 526 км трасы М1 Масква — Мінск перавярнуўся мікрааўтобус з расіянамі.

13.03.2023 / 08:38

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, з 7 пасажыраў шасцёра былі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Талачынскай ЦРБ з траўмамі рознай ступені, ударамі і рэзанымі ранамі.

17-гадовы падлетак быў перанакіраваны ў траўматалагічнае аддзяленне Аршанскай гарадской бальніцы.

Nashaniva.com