Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы за словы падтрымкі Украіне затрымалі расіяніна
Лукашысты пахваліліся затрыманнем грамадзяніна Расіі, які жыве ў Лагойску. Ім у гэтым дапамог сумна вядомы правакатар з Мазыра Юрый Комар, пасля размоў з якім затрымалі не адзін дзясятак чалавек, піша reform.by.
12.03.2023 / 21:38
Падчас размовы ён прывітаў Комара воклічам «Слава Украіне», а таксама расказаў, што падтрымлівае Украіну «ўсімі рукамі і нагамі, і целам, і душой», выказаўся пра Пуціна і Лукашэнку.
Лукашысты сцвярджаюць, што мужчынам ужо цікавіліся органы дэпартамента па міграцыі і пасля пакарання ён будзе дэпартаваны. Імя мужчыны не называецца.
Пра дзейнасць Юрыя Комара стала вядома ў пачатку гэтага года. Пасля публікацый пра яго садзейнічанне рэпрэсіўным органам рэжыму Лукашэнкі ён страціў працу дальнабойніка ў Польшчы.
Правакатара з чат-рулеткі, па чыіх наводках затрымлівалі людзей, звольнілі з польскай фірмы