Мужчына з Бярэзіна, які патрапіў у рэанімацыю пасля затрымання сілавікамі, ваяваў у Афганістане

Інфармацыя пра Уладзіміра Панцюха змешчаная на сайце Бярэзінскага райвыканкама.

11.03.2023 / 17:47

У нататцы пра Уладзіміра Панцюха сказана, што ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Віляціна Бярэзінскага раёна. У 1987-м яго прызвалі ў Савецкую армію, а праз год накіравалі ў Афганістан, дзе ён служыў у роце прыкрыцця аэрадрому каля горада Герат. Панцюх атрымаў у Афганістане два раненні і кантузію.

Пасля вяртання з вайны ён некаторы час працаваў кіроўцам на Бярэзінскай ветэрынарнай станцыі, пазней з'ехаў у пасёлак Беларускі каля Ніжнявартаўска ў Сібіры, але ў 1992 годзе вярнуўся на радзіму.

Таксама там адзначаецца, што Уладзімір мае жонку і дачку.

Чытайце таксама:

У Беразіне сілавікі затрымалі інфарктніка за тое, што ён здымаў іх. Праз гадзіну яго прывезлі ў рэанімацыю са слядамі збіцця

Nashaniva.com