У Беларусі імя і прозвішча зараз можна ў пашпарце змяніць на псеўданім

Беларусы могуць афіцыйна змяніць імя і прозвішча на псеўданім. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна ад 27 лютага 2023 г. № 155.

11.03.2023 / 13:38

 У пункт, які змяшчае прычыны, якія дазваляюць атрымаць афіцыйны дазвол на змену прозвішча, імя або імя па бацьку, дададзены яшчэ адзін: жаданне насіць прозвішча, імя ў адпаведнасці з псеўданімам, які выкарыстоўваецца.

Раней у пастанове былі зафіксаваныя такія прычыны для змены імя і прозвішча, як немілагучнасць або цяжкасць вымаўлення імя, прозвішча або імя па бацьку, жаданне насіць агульную з мужам прозвішча або вярнуць дзявочае прозвішча пасля разводу, жаданне насіць прозвішча айчыма (мачахі) або імя па бацьку па імені айчыма (у выпадку калі ўсынаўленне не магло быць аформлена), а таксама жаданне насіць прозвішча, імя і імя па бацьку, адпаведныя абранай нацыянальнасці.

Nashaniva.com