Пенсіянерку асудзілі да «хатняй хіміі» за «нецярплівае зычэнне хуткай смерці» Лукашэнку

Стала вядома, што 16 лютага ў судзе Пінска і Пінскага раёна вынесены прысуд 62-гадовай Наталлі Паўлючэнка. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса («абраза Лукашэнкі») і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, піша «Вясна».

08.03.2023 / 20:48

Наталлю асудзілі за каментар у сацсетцы «Аднакласнікі» ў бок Лукашэнкі ў суполцы «Медиа-Полесье» пад навінай пра памерлага ў пінскай лякарні пацыента. Каментар прызналі наўмыснай публічнай абразай Лукашэнкі.

Экспертыза адзначыла, што сэнс паведамлення абвінавачанай — «нецярплівае зычэнне хуткай смерці».

Раней паводле гэтага сама артыкула ў Пінску асудзілі 54-гадовую Жану Паўловіч.

Nashaniva.com