«Мы робім усё, каб праціўнік у Бахмуце апынуўся ў цугцвангу» —камандуючы ўкраінскімі Сухапутнымі войскамі 

Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі чацвёрты раз за два тыдні прыехаў у Бахмут. У тэлеграм-канале генерала было апублікавана відэа, на якім ён уручае ўзнагароды абаронцам горада. Падчас гэтага візіту ён сярод іншага правёў трапную шахматную паралель.

08.03.2023 / 15:36

Аляксандр Сырскі. Скрыншот з відэа

Сырскі,у прыватнасці, заявіў, што цяпер ва Украіне няма кропкі, больш гарачай, чым у Бахмут, і правёў паралель паміж вайной і шахматамі:

«Цугцванг — гэта такая сітуацыя ў шахматах, калі кожны наступны ход пагаршае становішча. Мы робім усё для таго, каб праціўнік апынуўся менавіта ў такой сітуацыі».

Раней Сырскі быў у Бахмуце 25 лютага, а таксама 3 і 5 сакавіка.

Nashaniva.com