«Дзе ахова?» Кадыраў адрэагаваў на крадзеж яго каня ў Чэхіі

Жарабца па мянушцы Зазу, які належыць кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву, скралі са стайні ў Чэхіі 4 сакавіка. Конь каштуе 19 тысяч даляраў, паліцыя расследуе здарэнне.

08.03.2023 / 11:24

Фота: тэлеграм-канал Кадырава

«Ён што, утрымліваўся на нейкай глухой ферме, каб яго вось так лёгка змаглі забраць? — адрэагаваў Рамзан Кадыраў ў сваім тэлеграм-канале на здарэнне. —

Дзе ахова? Дзе доблесная паліцыя з дэмакратычна эфектыўнымі і прасунутымі метадамі вышуку? У нас у рэспубліцы машыну можна адкрытай на ноч пакінуць, а тут санкцыйнага каня з загону хтосьці адводзіць, а ахоўнікі парадку даведваюцца пра гэта толькі праз некалькі дзён».

Ён таксама дадаў, што Зазу каштуе не 19 тысяч даляраў, ад 10 млн.

«Наогул, не веру я ў выпадковасці. Канакрады нейкія ўнікальныя: дурныя, каб красці санкцыйнага каня, і хітрыя, каб іх не знайшла паліцыя», — напісаў Кадыраў.

Nashaniva.com