Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

На відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, садовае таварыства «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Затрыманне мужчыны на відэа адбылося ў суботу, піша «Вясна».

07.03.2023 / 19:01

Гэта Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога распаўсюджвалі раней сілавікі.

Ягонае фота паказвалі мясцовым жыхарам на мінулым тыдні сілавікі — аднак ніхто з вяскоўцаў гэтага чалавека ў вёсцы ніколі не бачыў.

Вяскоўцы кажуць, што на відэа затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста» фігуруе дом друкара Алега Сычова — яго разам з жонкай сілавікі затрымалі на мінулым тыдні ў гэтым самым доме. Цяпер Сычовых утрымліваюць у СІЗА КДБ.

Nashaniva.com