Устаноўкі Patriot ужо прыбылі ва Украіну — польскі міністр абароны

Польскі міністр абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што Украіна ўжо атрымала сістэмы Patriot, піша іспанскае выданне Razon.

07.03.2023 / 12:26

Фота: AP

Пра тое, што Украіне будуць перададзены перадавыя амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы «Пэтрыёт», стала вядома ў канцы мінулага года. 

Што тычыцца паставак авіяцыі, то рашэнні па ёй павінны прымацца на больш шырокім саюзніцкім узроўні, выказаўся польскі міністр.

Марыюш Блашчак адзначыў, што перамога Украіны — адзіны справядлівы варыянт заканчэння вайны.

З пачатку вайны Польшча аказала Украіне ваенную дапамогу на суму 2,2 мільярда еўра.

Nashaniva.com