Украіна атрымае ад Вялікабрытаніі ўдвая больш танкаў Challenger 2, чым планавалася адразу

Пра гэта паведамляе ўкраінскі бок. Брытанцы пакуль не каментуюць заявы.

04.03.2023 / 20:05

Пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Вадзім Прыстайка заявіў, што Украіна атрымае ад Вялікабрытаніі ўдвая больш танкаў Challenger 2, чым было абяцана раней —28 замест 14.

Паводле яго слоў, аб павелічэнні паставак удалося дагаварыцца падчас лютаўскага візіту Зяленскага ў Лондан.

Брытанскі бок пакуль не каментаваў заявы.

Nashaniva.com