На мяжы з Беларуссю Украіна будуе другую лінію процітанкавых равоў

У Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю будуюць другую лінію процітанкавых равоў.

03.03.2023 / 19:54

Скрыншот відэа з ютуб-канала Віталя Коваля

«На мяжы з Беларуссю кіпіць праца. Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынерныя збудаванні. Капаем другую лінію процітанкавых равоў і ўзводзім загароды, выкарыстоўваючы спецыяльныя бетонныя канструкцыі», — напісаў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Віталь Коваль.

Скрыншот відэа з ютуб-канала Віталя Коваля

Раней на Ровеншчыне замініравалі памежны перыметр з Беларуссю.

Nashaniva.com