«Ніколі не атрымаеце штраф за паркоўку». Падбіты расійскі танк, які стаіць у Вільні, жартам выставілі на продаж

Аб'ява з'явілася 2 сакавіка. Аўтар пазначыў памеры і год вытворчасці, а камплектацыю танка дапоўніў пральнай машынай і прыбіральняй.

03.03.2023 / 11:11

У жартаўлівым апісанні танк параўноўваюць з аўтамабілем: «Была толькі адна далёкая паездка ад Белгарада да Дзмітраўкі. <…> Багажніка няма, але рэчы можна перавозіць зверху, так не раз спрабавалі… <…> Ніколі не атрымаеце штраф за паркоўку, таму што няма «дворнікаў», за якія можна пакласці квітанцыю. <…> Увага жанчын гарантавана — я ледзь запаркаваўся ў цэнтры Вільні, як прыбеглі дамы пажылога ўзросту з чырвонымі гваздзікамі», — жартуе аўтар.

Кантактным нумарам пазначаны нумар фонду падтрымкі Украіны Blue/Yellow.

Nashaniva.com