Дырэктар ФБР лічыць уцечку з кітайскай лабараторыі найбольш верагоднай прычынай пандэміі каранавіруса

Прычынай узнікнення пандэміі каранавіруса, верагодна, стала ўцечка з лабараторыі ў кітайскім горадзе Ухань. Аб гэтым дырэктар Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) ЗША Крыстафер Рэй заявіў у інтэрвʼю Fox News.

01.03.2023 / 12:54

Скрын відэа

«ФБР ужо дастаткова даўно лічыць, што прычынай пандэміі, хутчэй за ўсё, зʼяўляецца патэнцыйны інцыдэнт у лабараторыі ва Ухані», — заявіў дырэктар ФБР.

Ён дадаў, што гутарка ідзе «аб патэнцыяльнай уцечцы з лабараторыі, якая кантралюецца кітайскім урадам». Паводле яго, кітайскія ўлады «робяць усё магчымае», каб перашкодзіць ЗША і яго партнёрам высветліць прычыну ўзнікнення пандэміі. «І гэта кепска для ўсіх», — сказаў ён.

Nashaniva.com