За «папулярызацыю субкультуры «ПВК Родан» затрымалі папулярную тыктокерку

Затрыманне праводзіў ГУБАЗіК — у дзяўчыны на старонках з'явіліся відэа, знятыя на фоне міліцэйскай расцяжкі.

28.02.2023 / 19:22

Ксенія Марук. Фота: сацсеткі

На Крысціну Марук у тыктоку падпісаныя больш за 500 тысяч чалавек, а ў інстаграме — больш за 4 тысячы.

Крысціна — 30-гадовая беларуска, хоць доўгі час жыла ў іншых краінах. У сябе ў тыктоку яна абыгрывае розныя трэнды. Апошнія некалькі відэа прысвечаныя «ПВК Родан».

Мяркуючы па ўсім, з дзяўчынай правялі прафілактычную гутарку і змусілі запісаць відэа, дзе яна заклікае падпісантаў «не прасоўваць гэтую субкультуру», пасля чаго адпусцілі.

«ПВК Родан» ужо ў Мінску. Плануюць сустрэчу на Каменнай Горцы

Nashaniva.com