Сілавікі сталі цікавіцца ўладальнікамі дронаў

Выглядае, што супрацоўнікі органаў дагэтуль шукаюць, хто можа быць датычны да падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах.

28.02.2023 / 11:25

Ілюстрацыйны здымак. Фота: unsplash.com / Maria Teneva

Вядома, што сілавікі заходзілі да некаторых уладальнікаў дронаў. Напрыклад, да тых, хто проста здымае Беларусь з паветра. Глядзелі беспілотнік, задавалі пытанні, не затрымлівалі. Супрацоўнікі органаў былі адзеты ў цывільнае.

Нагадаем, ранкам 26 лютага на аэрадроме ў Пачулішчах былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Адказнасць за выбухі на аэрадроме узяла ініцыятыва беларускіх сілавікоў супраць дыктатуры BYPOL. Яна сцвярджае, што гэта зрабілі беларускія падпольшчыкі з дапамогай дронаў.

Nashaniva.com