У Белгарадзе ўпалі тры беспілотнікі. Адзін з іх заляцеў у акно кватэры

У расійскім Белгарадзе знайшлі абломкі трох беспілотных лятальных апаратаў, паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

28.02.2023 / 08:08

Фота: Mash

«Пацярпелых няма, але ёсць разбурэнні: дзесьці выбітыя вокны, дзесьці нязначна пашкоджаныя аўтамабілі», — распавёў чыноўнік.

Мэр Белгарада Валянцін Дзямідаў паведаміў, што адзін з трох БПЛА заляцеў у акно кватэры. «Людзей перавезлі ў бяспечнае месца. Усім прапанавалі размясціцца ў гасцініцы, пакуль спецслужбы выконваюць сваю працу», — дадаў ён.

Са слоў Дзямідава, астатнія беспілотнікі ўпалі на вуліцах. У выніку былі нязначна пашкоджаныя тры машыны.

Паводле інфармацыі Mash, беспілотнікі ляцелі ў бок электрычнай падстанцыі.

Nashaniva.com