З 1 сакавіка забараняюць лавіць шчупака

У Беларусі пачынаецца штогадовая нераставая забарона на лоўлю шчупака, паведаміла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

27.02.2023 / 20:42

З 1 сакавіка забарона ўступіць у сілу ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях (яна працягнецца па 15 красавіка), у больш паўночнай частцы Віцебскай вобласці — з 9 сакавіка (і працягнецца па 23 красавіка).

Незаконная здабыча шчупака ў перыяд, на які дзейнічае забарона, пацягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь для фізічных асоб. Таксама, калі парушальніка зловяць, яму давядзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, па 9 базавых велічынь за кожную асобіну, бо ў перыяд забароны на вылаў штраф налічваецца ў патроеным памеры.

Цяперашні памер базавай велічыні — 37 рублёў.

Чытайце таксама:

Нават на 9 месяцы цяжарнасці ездзіла на начную рыбалку: жанчына з Віцебска распавяла пра сваё захапленне

Жыхар Баранавічаў злавіў шчупака вагой 10 кілаграмаў

Гомельскі рыбак на Сожы злавіў вялізнага шчупака

Nashaniva.com