Журналістцы Intex-press прызначылі 555 рублёў штрафу

Супрацоўніцу «Выдавецкага дома «Інтэкс-прэс»» асудзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Згодна з пратаколам, у лютым 2022 года яна пераслала інфармацыю з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, піша «Вясна».

24.02.2023 / 16:56

Суддзя Ірына Паўлоўская прызначыла жанчыне штраф у памеры 15 базавых велічыняў (555 рублёў). Мабільны тэлефон карэспандэнткі, як сродак здзяйснення гэтага парушэння, канфіскаваны.

Чытайце таксама:

Затрымалі карэспандэнтку баранавіцкага выдання Intex-press, выкліканую раней у міліцыю

Стала вядома, што шукала міліцыя ў рэдакцыі «Інтэкс-прэс»

У баранавіцкі Intex-press прыйшлі сілавікі

Nashaniva.com