У цэнтры Пецярбурга невядомы стрэліў у амапаўца

У Піцеры каля ўвахода ў метро «Гасціны двор» невядомы стрэліў з абрэза ў супрацоўніка АМАПа.

24.02.2023 / 13:25

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Паводле звестак «Фантанкі», стралялі карцеччу з абрэза. Цяпер падыходы да станцыі метро ачэплены, на месцы працуе следча-аператыўная група. Стралок затрыманы. Супрацоўніка АМАПа шпіталізавалі з цяжкім раненнем у жывот.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле аб замаху на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа (арт. 317 КК РФ).

У паведамленні СК гаворыцца, што падазраваны ў нападзе — мужчына 1972 года нараджэння.

Паранены супрацоўнік будзе ўзнагароджаны, паведамляе прэс-служба Паўночна-Заходняй акругі Расгвардыі.

Nashaniva.com