Бабруйскі музей прапануе талакой сабраць фотаархіў па гісторыі рэгіёна

Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей звярнуўся да ўраджэнцаў Бабруйшчыны, якія жывуць у рэгіёне і за яго межамі, з заклікам перадаваць у музей фотаздымкі, старэйшыя за 1960 год, для стварэння выставы і папаўнення фондаў.

23.02.2023 / 17:37

Музейныя работнікі просяць дасылаць фотаздымкі, звязаныя са штодзённым жыццём, гісторыяй і падзеямі ў Бабруйскім раёне. Прымаюцца фотаздымкі, старэйшыя за 1960 год.

Да фота павінна быць дададзенае прозвішча, імя, імя па бацьку адпраўніка, дата, геаграфічнае становішча і кароткае апісанне фатаграфіі. А таксама кантактныя даныя адпраўніка: хатні адрас, тэлефон, электронная пошта (калі яна ёсць).

Фотаздымкі прымаюцца на паперы ці ў электронным выглядзе. Калі немагчыма перадаць арыгіналы, то просяць адпраўляць іх сканы на электронную пошту альбо па Viber, а кантактныя звесткі можна знайсці тут.

На аснове сабраных матэрыялаў у музеі будзе створаная экспазіцыя «Бабруйскі раён у кадры». 

Nashaniva.com